Міжнародны конкурс для анлайн-актывістаў - The Bobs

"Нямецкая хваля" шчыра запрашае блогераў, анлайн-актывістаў, стваральнікаў Інтэрнэт-ініцыятыў, вэб-сайтаў, сеціўных пляцовак  і інш. удзельнічаць у конкурсе "The Bobs - Best Online Activism" ("За грамадзянскую актыўнасць у Сеціве").

На конкурсе разглядаюцца блогі, сайты, старонкі ў сацыяльных сетках, анлайн-супольнасці, мабільныя прылады на 14-ці мовах, у тым ліку на рускай і ўкраінскай.

На конкурсе "The Bobs 2016" лепшыя праекты будуць вызначаны ў 4-х намінацыях:

  • "Лепшая сацыяльная ініцыятыва ў Сеціве" (анлайн-праект, прысвечаны адной з надзённых сацыяльных праблемаў: пытанням адукацыі, сацыяльнай роўнасці, аховы здароўя, навакольнага асяроддзя; пераможца конкурсу мусіць з дапамогай Інтэрнэту спрыяць пазітыўным зменам у грамадстве);
  • "Лепшая інавацыя" (сайты і мабільныя прылады, якія скіраваны на паляпшэнне абароны асабістых дадзеных карыстальнікаў у Сеціве; анлайн-праекты і прылады, якія дазваляюць абыходзіць цэнзуру ў Сеціве і змагацца з карупцыяй таксама могуць разглядацца на конкурсе);
  • "Культура і мастацтва" (праекты ў галіне культуры і мастацтва, якія выкарыстоўваюць лічбавую камунікацыю для творчай інтэрпрэтацыі значных для грамадства тэмаў);
  • "Грамадзянская журналістыка ў Сеціве" (рэсурсы, якія паспяхова эксперыментуюць з новымі інфармацыйнымі фарматамі, а таксама праекты, якія выкрываюць дэзынфармацыю, знаёмяць грамадскасць з існай сітуацыяй; асаблівая ўвага надаецца сайтам, дзе да стварэння кантэнту далучаюцца карыстальнікі).

У нацыянальных намінацыях "Лепшы сайт або блог" вызначаецца анлайн-рэсурс на адной з 14 моваў (ангельскай, арабскай, бенгальскай, інданезійскай, іспанскай, кітайскай, нямецкай, персідскай, партугальскай, рускай, турэцкай, украінскай, французскай, хіндзі). Асаблівая ўвага надаецца праектам, якія ініцыявалі грамадскую дыскусію на актуальныя і сацыяльна значныя тэмы.

Спецыяльны прыз конкурсу - намінацыя "За свабоду слова". Лаўрэата вызначыць медыякампанія "Нямецкая хваля".

 

Па 3 сакавіка 2016 года карыстальнікі могуць прапанаваць сваіх кандыдатаў. Да 31 сакавіка журы знаёміцца з усімі прапановамі і вызначае фіналістаў конкурсу. З 31 сакавіка па 1 траўня карыстальнікі змогуць шляхам галасавання абраць лепшых кандыдатаў. Пераможцы конкурсу - па версіях журы і карыстальнікаў - будуць абвешчаны 2 траўня.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдзе 14 чэрвеня 2016 года ў Боне падчас "Сусветнага медыяфоруму DW".

Зрабіць прапанову на конкурс можна на гэтай старонцы.

 

Крыніца: DW.com.