Міжнародны кінафестываль у Ротэрдаме: Трэнінг для маладых кінакрытыкаў

З 25-га студзеня па 5 лютага 2017 года пройдзе Міжнародны кінафестываль у Ротэрдаме (Нідэрланды). Маладыя кінакрытыкі ва ўзросце да 30 год, якія вольна валодаюць ангельскай мовай, запрашаюцца на трэнінг.

Удзельнікі трэнінгу будуць асвятляць падзеі буйнога міжнароднага кінафестывалю для выдання "Daily Tiger", весці блог на сайце кінафестывалю, сустракацца з прафесіянальнымі кінакрытыкамі і працаваць над матэрыяламі пра фестываль для сваіх СМІ.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне ў гатэлі (з 25-га студзеня па 5-га лютага 2017 года), часткова кампенсуюць выдаткі на вандроўку ў Ротэрдам.

Удзельнікі трэнінгу не мусяць быць дасведчанымі кінакрытыкамі (пачаткоўцы), павінны працаваць для друкаванага ці анлайн-СМІ, для якога будуць пісаць пра кінафестываль. Набор удзельнікаў ідзе да 4 лістапада 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле IJnet.org