Міжнародны кінафестываль La Guarimba у Італіі

Міжнародны кінафестываль La Guarimba (7-11 жніўня 2018) прымае заяўкі на ўдзел у такіх жанрах: фантастыка, анімацыя, дакументальны фільм, мюзікл і кароткаметражнае кіно "Calabria in Corto". Кінафестываль накіраваны на тое, каб вярнуць кіно людзям, а людзей да кіно, будзе праводзіцца ў чацвёрты раз у Калабрыі, на поўдні Італіі. Галоўны прыз - 3000€, плата за рэгістрацыю 15€ для кароткаметражных фільмаў і 10€ для мюзіклаў. Дэдлайн - 31 сакавіка.

Прызы:

  • Гран - пры - 3000 €
  • Лепшая мастацкі фільм - 1000 € + трафей
  • Лепшая дакументальны фільм - 1000 € + трафей
  • Лепшая анімацыйны фільм - 1000 € + трафей
  • Лепшае музычнае відэа - 300 € + трафей
  • Прыз глядацкіх сімпатый - трафей


У кінафестывалі могуць прымаць удзел:

  • такія жанры кіно: фантастыка, анімацыя, дакументальны фільм, мюзікл;
  • любыя кароткаметражныя фільмы таксама могуць удзельнічаць у кінафестывалі;
  • дазволены ўсе тэмы кіно;
  • максімальная працягласць фільма павінна быць не больш за 30 мін, уключаючы тытры;
  • прымаюцца толькі тыя фільмы, якія былі зняты пасля 1 студзеня 2016 году;
  • прымаюцца ўсе фарматы фільма;
  • адзін рэжысёр можа прадставіць неабмежаваную колькасць фільмаў, але кожны з іх павінен быць прадстаўлены асобна.

 

Для падачы заяўкі неабходныя такія дакументы: кароткаметражны фільм (можна адправіць DVD па пошце, а можна даць абароненую паролем спасылку), пацверджанне аплаты рэгістрацыі, запоўнены бланк заяўкі.

Крыніца: laguarimba.com