Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Літва)
пят, 2015-05-15 16:43
2-4 кастрычніка 2015 года ў Каўнасе (Літва) пройдзе 5-ты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.
Прадстаўнікі грамадскай кампаніі "У Беларусь і Еўропу - Без Візы!", а таксама Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) арганізуюць на Кангрэсе тэматычную панэль "Мабільнасць, міграцыя і візавыя рэжымы". Запрашаюцца госці і дакладчыкі па вызначанай тэме, а таксама прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 18 траўня 2015 года. Анлайн-рэгістрацыя ажыццяўляецца тут.
Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на электронны адрас: [email protected].
Паводле У Беларусь і Еўропу - Без Візы! / Visa Free.