Міжнародны фотаконкурс, прысвечаны гуманітарнай дзейнасці
Дасведчаныя фатографы і пачаткоўцы могуць прыняць удзел у конкурсе і атрымаць гранты.
Арганізацыя "Médicos del Mundo" ладзіць міжнародны фотаконкурс імя Луіса Ваўлтэньі.
Конкурсныя здымкі мусяць быць прысвечаны: гуманітарнай дзейнасці, міжнароднаму супрацоўніцтву, сацыяльнай няроўнасці, парушэнню правоў чалавека, узброеным канфліктам, стыхійным бедствам, праблемам уцекачоў і мігрантаў, сацыяльна ўразлівым групам насельніцтва.
Конкурс ладзіцца ў памяць Луіса Ваўлтэньі, Флорс Сірэры, Мануэля Мандрасы і Мерсэдэс Навара - супрацоўніках гуманітарных арганізацыяў, забітых у Руандзе ў 1997-м і ў Босніі ў 1995-м годзе.
На конкурс прымаюцца фотаздымкі, зробленныя ў перыяд са студзеня 2013 па кастрычнік 2015 года (максімум 10 каляровых ці чорна-белых фатаграфій). Прыз конкурсу - грант у памеры 6 тыс. еўра, прызначаны для выканання фотапраекту, звязанага з дзейнасцю "Médicos del Mundo".
Дэдлайн - 9 лістапада 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле Ijnet.org.