Міжнародны фотаконкурс Pictures of the Year International (POYi)
Прафесійныя фатографы, фрылансеры і студэнты могуць удзельнічаць у 73-м міжнародным конкурсе Pictures of the Year International (POYi).
Катэгорыі конкурсу: фрыланс, мультымедыя, фотакніга, экалагічнае бачанне, навіны, спорт, дакументалістыка, інтэрактыўнае рэдагаванне, інфармаванасць супольнасці, светаразуменне.
Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя прызы.
Кандыдаты мусяць даслаць фотаматэрыялы, якія былі ўпершыню апублікаваныя (у друку ці ў сеціве) у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2015 года. Кошт падачы заяўкі - 50 даляраў ЗША.
Дэдлайн - 15 студзеня 2016 года. Падрабязная інфармацыя пра конкурс - тут.
Адным з пераможцаў 72-га міжнароднага конкурсу Pictures of the Year International (POYi) стаў беларускі фатограф Сяргей Грыц - яго здымак "Святары і пратэстоўцы" атрымаў ганаровую узнагароду журы "Award of Excellence" у катэгорыі "Навіны".
Крыніца: IJnet.org.