Міжнародны фотаконкурс «Наш свет добры» (пераможцы падзеляць 1300$)

Envision Kindness ладзіць фотаконкурс пад назвай «Наш свет добры» і запрашае фатографаў з усяго свету прыняць удзел. Фатографам неабходна зрабіць здымак дабрыні і адправіць на конкурс. Апошні дзень падачы фатаграфій - 5 лістапада. Пераможца будзе вядомы ў лістападзе 2017.

Мэта конкурсу - зрабіць як мага фатаграфій і фота-гісторый дабрыні, спагады і падзяліцца гэтымі здымкамі з іншымі людзьмі. У гэтым конкурсе неабходна праявіць свой дар фатографа і пачуццё спагады. Навука кажа, што калі людзі глядзяць на малюнкі, якія паказваюць дабрыню, яны становяцца больш шчаслівым, здаравей і свет становіцца добрым.

Фатаграфіі могуць адлюстроўваць:

  • добрых людзей;
  • дабрыню ў прыродзе (праява дабрыні ў свеце жывёл);
  • дабрыню ў грамадстве (праца цэркваў, няўрадавыя арганізацыі, фонды);

 

Прызы:

  • Пераможцы падзеляць 1300$;
  • Уладальнік першага месца забярэ 500$;
  • Прыз глядацкіх сімпатый - 500$;
  • Трое фіналістаў атрымаюць па 100$ кожны.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • у конкурсе могуць прымаць удзел фатографы старэйшыя за 18 гадоў;
  • прымаюцца фатаграфіі ад канкурсантаў з любой краіны.
  • Удзел у конкурсе бясплатны. Кожны канкурсант можа падаць не больш за 5 фатаграфій.

 

Патрабаванні да фатаграфій:

  • не менш 2000 пікселей па доўгім баку;
  • фармат JPEG, png або TIFF, памер не больш за 10 МВ.

 

Крыніца: envisionkindness.org