Міжнародны фотаконкурс CGAP на тэму пашырэння доступу да фінансавых паслуг

Сусветнае партнёрства CGAP (Кансультатыўная група па аказанні дапамогі бедным) ладзіць міжнародны фотаконкурс: фатографы-прафесіяналы і фотааматары могуць прадставіць здымкі на тэму мікрафінансавання і пашырэння доступу да фінансавых паслуг ва ўсім свеце.

CGAP - сусветная партнёрства, якое аб'ядноўвае 34 арганізацыі і прасоўвае ідэі фінансавай інтэграцыі.

Магчымыя тэмы конкурсных фотаздымкаў: лічбавыя фінансавыя сервісы, мікрафінансаванне для прадпрыемстваў малога бізнесу з выкарыстаннем фінансавых сервісаў жанчынамі.

Пераможцы фотаконкурсу атрымаюць падарункавыя сертыфікаты ў 250-2000 даляраў ЗША для набыцця фотатэхнікі. Таксама журы вызначыць па адным пераможцы з кожнага рэгіёна свету - усе яны атрымаюць падарункавыя сертыфікаты ў 200 даляраў ЗША. Дэдлайн - 7 верасня 2016 года. Падрабязнасці - па спасылцы.

 

Паводле IJnet.org.