Міжнародны фотаконкурс IPA
Фотааматары, студэнты і прафесійныя фатографы могуць узяць удзел у конкурсе IPA (The International Photography Awards). Штогадовы конкурс мае 11 намінацый: рэклама, архітэктура, глыбокая перспектыва, рэдакцыйная намінацыя, фотаальбом, падзея, мастацтва, людзі, прырода, відэа/слайдшоў. Таксама прадугледжана спецыяльная намінацыя для матэрыялаў, якія ўключаць начныя здымкі і фатаграфіі пасля лічбавай апрацоўкі.
Галоўны прыз конкурсу - званне "Міжнародны фатограф года" і грашовая прэмія ў памеры 10 тыс. даляраў ЗША. Пераможцы ў катэгорыях "Адкрыццё года" і "Глыбокія перспектывы" атрымаюць грашовыя прэміі па 5 тыс. даляраў ЗША. За лепшае слайдшоў (відэа) прадугледжана прэмія ў памеры 2,5 тыс. даляраў ЗША.
45 фотаздымкаў пераможцаў конкурсу будуць прадстаўлены на выставе ў Нью-Ёрку на працягу тыдня перад урачыстай цырымоняй Lucie Awards.
Удзел у конкурсе платны. Падрабязней - па спасылцы.
Паводле IJnet.org.