Міжнародны фотаконкурс «Футбол - 2018. Жыццё і гульня»

Міжнародны фотаконкурс «Футбол - 2018. Жыццё і гульня» арганізаваны галерэяй «На Кашырцы» Аб'яднаннем «Выставачныя залы Масквы». Конкурс прысвечаны Чэмпіянату свету па футболе 2018, чэмпіянат адбудзецца ў Расіі. Асноўнае заданне конкурсу - выкарыстоўваючы фатаграфіі распавесці аб самым папулярным відзе спорту - футболе. Футбол мае фанатаў і балельшчыкаў з розных сацыяльных слаёў, з розных краін. Апошні тэрмін, калі можна дасылаць фотаздымкі - 1 красавіка.

Прызы:

  • Гран-пры -футболка з аўтографам вядомага футбаліста.
  • Фіналісты атрымаюць дыпломы.
  • Лепшыя фатаграфіі прымуць удзел у фотавыставе і будуць апублікаваныя на вэб-сайтах арганізатараў конкурсу.
  • Удзел у конкурсе бясплатны.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • У конкурсе могуць прымаць удзел як грамадзяне Расеі, так і грамадзяне іншых краін, якія згодныя з правіламі конкурсу.
  • Абмежаванняў па ўзросту няма.
  • Фатаграфіі неабходна адправіць на электронную пошту [email protected] або [email protected]. Тэма ліста: «Фотаконкурс футболе 2018».
  • Канкурсанты павінны даць інфармацыю пра сябе (з перакладам на ангельскую мову).

 

Крыніца: nakashirke.com