Міжнародны фотаконкурс "Архітэктура гораду" (Карэя)

Прымаюцца працы на міжнародны фотаконкурс "Архітэктура гораду", тэма работ "Колеры ў архітэктуры гораду" (жоўты, сіні, зялёны і чырвоны). Кожны канкурсант і канкурсантка можа падаць не больш за 5 работ, насупраць назвы работы неабходна ўказаць адзін з чатырох колераў - жоўты, сіні, зялёны або чырвоны. Удзел у конкурсе бясплатны. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 15 верасня.

Прызы:

  • Гран-пры - 1,000,000 вон (каля 885 $)
  • 1 залаты прыз - 500,000 вон (каля 443 $)
  • 2 срэбных прыза - 300,000 вон (каля 267 $)
  • 5 бронзавых узнагарод - сертыфікаты.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Прымаць удзел у конкурсе могуць усе, каму цікавая тэма конкурсу. Абмежаванняў па ўзросту, нацыянальнасці і грамадзянстве няма.
  • Работы прымаюцца ў фармаце jpg, памерам 5 - 10М. Фатаграфіі неабходна адправіць на [email protected], у лісце неабходна ўказаць назву работы, імя аўтара, нумар тэлефона і адрас электроннай пошты.
  • Лепшыя работы будуць прадстаўлены на выставе (выстава адбудзецца ў цэнтры мастацтва Busan Art Center з 20 па 23 кастрычніка 2017).

 

Крыніца: kiabb.org