Міжнародны форум па культурным менеджменце і культурніцкай палітыцы (Мюнхен)
Інстытут імя Гётэ запрашае ў Мюнхен на Міжнародны форум па культурным менеджменце і культурнай палітыцы. Мерапрыемства пройдзе 7-18 лістапада 2016 года. На конкурснай аснове будзе выбрана 15 удзельнікаў. У праграме - воркшопы, знаёмства з незалежнай арт-сцэнай Мюнхена, культурніцкія мерапрыемствы і г.д.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на авіяпералёт, пражыванне, страхоўку, выдаткоўваюць стыпендыю.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу ў сферы культуры (пажадана на незалежнай пляцоўцы);
- прапанова ўласнага праекта (для кансультацый з ментарамі і працы над ім падчас Форуму - у мэтах навучання і прафесійнага абмену).
Дэдлайн - 24 ліпеня 2016 года.
Падрабязнасці - тут.
Паводле EU-Eastern Partnership Culture and Creativity Programme.