Міжнародны фонд культурнай разнастайнасці ЮНЕСКА прымае заяўкі
Міжнародны фонд культурнай разнастайнасці (IFCD) ладзіць 6-ты конкурс праектных заявак. Вітаюцца праекты, якія вядуць да структурных зменаў і скіраваны на распрацоўку ці рэалізацыю стратэгій, што аказваюць непасрэдны эфект на стварэнне, вытворчасць, распаўсюд і доступ да культурнага самавыяўлення, паслуг, тавараў і відаў культурнай дзейнасці. Вітаюцца прапановы, што маюць мэтай умацаванне адпаведнай інстытуцыянальнай інфраструктуры, прафесійнага патэнцыялу, арганізацыйных структур.
Не прымаюцца праекты, звязаныя з матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчынай, - такія заяўкі могуць накіроўвацца ў Фонд сусветнай спадчыны і Фонд аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Праекты, скіраваныя на культурную вытворчасць, артыстычную працу і падзеі, таксама не разглядаюцца і могуць падавацца ў Міжнародны фонд па прасоўванні культуры.
Тэрмін праектаў мае скласці 1-2 гады. Максімальны памер фінансавання складае 100 тыс. даляраў ЗША. Заяўкі могуць падаць як няўрадавыя арганізацыі, так і дзяржаўныя інстытуцыі, а таксама міжнародныя НДА.
Заяўкі неабходна падаваць праз анлайн-платформу да 23:59 15 красавіка 2015 года. Папярэдні адбор заявак пройдзе да 15 траўня. Падрабязная інфармацыя размешчана тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на электронны адрас: [email protected].
Паводле Unesco.org.