Міжнародны фестываль сацыяльных відэаролікаў

Міжнародны Фестываль сацыяльных відэаролікаў упершыню праводзіцца ў Казахстане. Асаблівасць фестывалю заключаецца ў аб'яднанні творчай супольнасці па ўсім свеце для павышэння ўзроўню значнасці сацыяльных пытанняў, змены грамадскай свядомасці і фармату мыслення людзей. Фестываль пройдзе з 10 красавіка па 10 чэрвеня 2018 года і ўключыць паказ і ўзнагароджанне самых папулярных сацыяльных відэаролікаў, якія папярэдне прайшлі конкурсны адбор і набралі найбольшую колькасць галасоў у анлайн галасаванні. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы праекту павінны прайсці рэгістрацыю на сайце да 10 траўня 2018.

Патрабаванні да ўдзельнікаў і ўдзельніц:

  • Прозвішча, імя (альбо найменне калектыву) аўтара відэароліка;
  • Назва відэароліка;
  • Спасылка на відэаролік, апублікаваны на канале YouTube / Vimeo.


Патрабаванні да работ:

  • Да ўдзелу дапускаюцца працы, знятыя ў 2017-2018 гадах;
  • Відэаролік можна зняць на камеру, фотаапарат ці тэлефон;
  • Працягласць відэароліка - да 5 хвілін;
  • Відэаролік не павінен выклікаць агрэсію і распальваць нацыянальную, рэлігійную і сацыяльную варожасць;
  • Да конкурсу не дапускаюцца работы, якія прыніжаюць гонар і годнасць каго б там ні было, працы не павінны ўтрымліваць ненарматыўную лексіку;
  • Працы могуць быць выкананы на любой мове. У выпадку неабходнасці аўтары павінны зрабіць субтытры на англійскую, казахскую і рускую мову;
  • Відэаролікі павінны быць апублікаваныя на YouTube / Vimeo з хэштэгам: #socialfestshymkent2018 #socialfest.kz

Крыніца: socialfest.kz