Міжнародны фестываль медыяцыі 2016 (Мінск)
12 траўня 2016 года філіял Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў Мінску ладзіць 1-ы Міжнародны фестываль медыяцыі "Вырашэнне канфліктаў у сучасных умовах".
У фестывалі ўдзельнічаюць эксперты з Беларусі, Расіі, са Злучаных Штатаў, Германіі. Праграма мерапрыемства ўключае прамовы, майстар-класы, прэзентацыі, працы ў групах.
Фестываль прысвечаны майстэрству кіравання канфліктамі, камунікатыўным навыкам і вырашэнню спрэчных сітуацый, сучасным эфектыўным тэхнікам медыяцыі.
Кандыдаты на ўдзел мусяць даслаць заяўку (імя, прозвішча, імя па бацьку, арганізацыя, пасада, е-мэйл, кантактны тэлефон) на е-мэйл: [email protected].
Унёсак удзельніка фестывалю складае 200 тыс. бел. руб. (для студэнтаў і супрацоўнікаў філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў Мінску - 120 тыс. бел. руб.).
Праграму фестывалю можна спампаваць тут.
Даведкі па тэл.: (029) 672 32 70.
Паводле Adukacyja.info.