Міжнародны фестываль дакументальнага кіно (Іглава, Чэхія)
25-30 кастрычніка 2016 года ў горадзе Іглава (Чэхія) пройдзе 20-ты міжнародны фестываль дакументальнага кіно. У праграме фестываля - конкурсныя і пазаконкурсныя паказы, дэманстрацыя эксперыментальных фільмаў, семінары, дыскусіі.
Стваральнікі дакументальных фільмаў запрашаюцца да ўдзелу ў фестывалі. На фестываль прымаюцца фільмы, створаныя не раней за верасень 2015 года на ангельскай, рускай, нямецкай, французскай, славацкай, чэшскай мовах (альбо с субцітрамі на гэтых мовах).
У межах фестывалю пройдуць конкурсы, па выніках якіх будуць размеркаваныя ўзнагароды ў 6-ці намінацыях за лепшы дэбют, лепшы чэшскі дакументальны фільм, міжнародны фільм, фільм з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, эксперыментальны дакументальны фільм і кароткі метр (да 30 хвілін).
Дэдлайны:
- 30 красавіка - для фільмаў, створаных у 2015 годзе;
- 30 чэрвеня - для фільмаў, знятых у 2016 годзе. Падрабязнасці - тут.
Паводле IJnet.org.