Міжнародны дзіцячы конкурс на лепшы дызайн паштоўкі
чцв, 2018-05-10 08:22
Міжнародны конкурс ShinHan Postcard Art Contest праводзіцца ўжо не першы год. Мэта конкурсу - адукацыя і дапамога маладым талентам з Паўднёвай Карэі і іншых краін. У гэтым годзе ў гонар гадавіны конкурсу, прымаюцца работы ад канкурсантаў з усіх краін свету. Браць удзел могуць вучні і студэнты 4-18 гадоў, якім цікава мастацтва, з усіх краін свету. Неабходна стварыць паштоўку да 31 траўня 2018.
Узроставыя катэгорыі канкурсантаў:
- 4 - 6 гадоў
- 7 - 12 гадоў
- 13 - 15 гадоў
- 16 - 18 гадоў
Прызы:
- Гран-Пры - сертыфікат і 1000 000 KRW (каля 900$)
Першае месца:
- 4 - 6 гадоў - 700 000 KRW
- 7 - 12 гадоў - 500 000 KRW
- 13 - 15 гадоў - 300 000 KRW
- 16 - 18 гадоў - 300 000 KRW
- Другое месца (4 канкурсанта) - за 100 000 KRW і падарункі ад арганізатараў канкурсанту кожнай узроставай катэгорыі
- Трэцяе месца (8 канкурсантаў) - сертыфікат і падарункі ад арганізатараў
- Чацвёртае месца (200 канкурсантаў) - сертыфікат і падарункі ад арганізатараў
- Больш за 500 канкурсантаў атрымаюць сертыфікаты.
Як прыняць удзел?
- Адправіць сваю ўнікальную працу (любы малюнак 14.7см × 10см на паперы) па пошце:
- 154, Bulgwang-ro, Eunpyeong-gu, Seoul, 03360, Republic of Korea
- Запоўніце бланк заяўкі
- Прачытайце ўмовы конкурсу.
Крыніца: spac.shinhanart.com