Міжнародны дызайнерскі конкурс «Святло і пачуцці» (першае месца 5000 $)
Прыём прац на чацвёрты конкурс International Lighting Design Competition. Тэма конкурса: «Святло і пачуцці» (Light and the Senses) - праектаванне грамадскіх месцаў, якія стымулююць чалавечыя пачуцці. Конкурс праводзіцца штогод з мэтай узнагароджваць аўтараў лепшых праектаў асвятлення, праекты павінны вылучацца якасцю і інавацыяй. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 30 студзеня 2018 г.
Святло ўплывае на наша самаадчуванне, настрой, эмоцыі, перспектывы, яно вызначае якім мы бачым свет вакол нас. Святло таксама можа стаць прычынай сувязі з вызначаным месцам, святло стала нечым большым, чым проста магчымасцю зрабіць бачнае бачным. Таму дынамічныя, напоўненыя святлом месцы могуць стаць пазітыўным і моцным спосабам абнаўлення гораду.
Пераможцы падзеляць паміж сабой 8500$. Аўтар лепшай работы атрымае 5000$. Таксама пераможца атрымае магчымасць наведаць міжнародны кірмаш LIGHTFAIR International ў Чыкага, ЗША 8 - 10 траўня 2018. Другое месца - 2500$. Трэцяе месца - 1000$.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- У конкурсе могуць удзельнічаць прафесіяналы (з вопытам работы не больш за 5 гадоў), студэнты, дызайнеры, выкладчыкі, фірмы, індустрыяльныя дызайнеры, архітэктары, інжынеры, ландшафтныя дызайнеры, мастакі.
- У конкурсе могуць удзельнічаць мультыдысцыплінарныя каманды канкурсантаў.
Крыніца: cluecompetition.com