Міжнародны дызайнерскі конкурс (прыз 7500$)
сер, 2017-09-27 10:17
Мижнарожная сетка прафесіяналаў NEWH прымае заяўкі на конкурс Green Voice Design Competition. На конкурс студэнтам і студэнткам неабходна прадставіць узоры дынамічнага, крэатыўнага, ультрасучаснага дызайну, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі. Працы павінны суадносіцца да адной з тэм устойлівага развіцця: выбар месцазнаходжання, эфектыўнае выкарыстанне вады, энергазберажэнне, прадукты / матэрыялы. Дэдлайн: 2 студзеня.
Таксама прымаюцца да ўвагі фізічныя аспекты дызайну, функцыянальнасць для штодзённага выкарыстання.
Прызы:
- Аўтары лепшых праектаў, студэнты бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры атрымаюць па 7500$ (1 прыз студэнту бакалаўрыяту і 1 прыз студэнту магістратуры ці аспірантуры). Прыз пералічваецца непасрэдна ў ВНУ студэнта і ідзе ў кошт аплаты навучання студэнта або навучальных матэрыялаў.
- Таксама пераможцам аплацяць авія-пералёт на цырымонію ўзнагароджання, якая адбудзецца ў Лас-Вегасе 2 траўня 2018 г.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- у конкурсе могуць удзельнічаць студэнты бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры (акрэдытаваных ВНУ), якія вывучаюць дызайн інтэр'еру і архітэктуру;
- студэнты могуць працаваць у камандах з двух чалавек (кожнаму сябру каманды аплацяць авія-пералёт на цырымонію ўзнагароджання) ці самастойна;
- студэнтам неабходна прадставіць арыгінальныя і крэатыўныя праекты;
- для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анлайн заяўку і падаць праект.
Крыніца:newh.org