Міжнародны чэлендж Better Together Challenge 2019 (Карэя)

Як вы вырашаеце розныя сацыяльныя праблемы? Падзяліцеся сваім унікальным праектам, які накіраваны на змяненне свету да лепшага. Better Together Challenge 2019 3-5 кастрычніка - гэта трохдзённая глабальная праграма, якая аб'яднае сацыяльных наватараў/у і прадпрымальнікаў/ц. Прэзентацыі, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў выйграюць прызы, агульны прызавы фонд - больш за 25000$. Апошні тэрмін падачы анлайн-заяўкі - 16 жніўня 2019.

Разыначкай мерапрыемства з'яўляецца глабальная сцэна «Лепшы сумесны выклік», якая ўяўляе сабой сцэну, на якой будзе прадстаўлены шырокі спектр праектаў і творчых рашэнняў па сацыяльных пытаннях ва ўнікальным фармаце конкурсу. У прэтэндэнтаў ёсць 5 хвілін, каб прадставіць гісторыі сваіх праектаў і тэматычныя даследаванні па зададзеных тэмах.

Патрабаванні:

  • неабходна мець уласны арыгінальны праект/дзейнасць/працу, накіраваныя на рашэнне сацыяльных праблем і ўнясенне пазітыўных пераменаў;
  • гатоўнасць сустрэцца, пагутарыць і пасябраваць з іншымі ўдзельнікамі/цамі з розных куткоў свету;
  • быць адкрытым для новых ідэй і розных меркаванняў;
  • магчымасць падарожнічаць у Пхён Чанг, Карэя;
  • няма ніякіх узроставых абмежаванняў.

 

Крыніца: bettertogether.world