Міжнародны адукацыйны курс для журналістаў па правах чалавека
Заканчваецца набор на ўдзел у Міжнародным адукацыйным курсе для журналістаў «Узмацненне ўплыву журналісцкай супольнасці на забеспячэнне правоў чалавека», які пройдзе з кастрычніка па снежань 2014 года ва Ўкраіне, Польшчы і Чэхіі.
Адукацыйны курс накіраваны на журналістаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй, якія ўжо маюць досвед асвятлення вострых грамадскіх праблемаў і канфліктных сітуацый, а таксама на тых спецыялістаў, якія матываваныя актыўна асвятляць пытанні абароны правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў. Экспертамі курсу з’яўляюцца вядучыя журналісты і грамадскія дзеячы з Украіны і іншых краін.
Міжнародны адукацыйны курс па правах чалавека для журналістаў будзе складацца з 2-х чатырохдзённых трэнінгаў, 2-х дыстанцыйных сесій і адукацыйнага візіту ў Польшчу і Чэхію.
Адукацыйны курс створаны пры фінансавай падтрымцы Міжнароднага Вышаградскага Фонду, арганізатарамі курсу з'яўляюцца: грамадская арганізацыя «М'АРТ» (Украіна) і праваабарончы цэнтр «Поступ» (Украіна) у партнёрстве з Хельсінскім фондам правоў чалавека (Польша), арганізацыяй “People In Need" (Чэхія), арганізацыяй «Človek v ohrození» (Славакія) і грамадскім аб’яднаннем “ВІТ” (Беларусь).
Удзельнікі адукацыйнага курсу змогуць паглыбіць свае веды па наступных тэмах:
- правы чалавека і журналістыка;
- міжнародныя і нацыянальныя механізмы абароны правоў чалавека;
- дзеянні журналістаў па абароне правоў чалавека;
- падрыхтоўка матэрыялаў па тэмах правоў чалавека;
- баланс публічнасці і прыватнасці;
- журналісцкая этыка;
- бяспека журналіста і асаблівасці працы ў зонах канфлікту і "гарачых кропках";
- журналісцкія раследванні ў сферы правоў чалавека;
- эфектыўныя журналісцкія адвакацыйныя кампаніі ў абарону правоў чалавека.
Крытэрыі адбору ўдзельнікаў:
- актыўная праца ў дзеючых СМІ;
- актыўная грамадзянская пазіцыя;
- досвед падрыхтоўкі матэрыялаў у сферы абароны грамадскіх інтарэсаў;
- магчымасць удзельнічаць ва ўсіх навучальных мерапрыемствах курса;
- гатоўнасць да супрацоўніцтва ў камандзе з іншымі ўдзельнікамі курса.
Першы навучальны семінар пройдзе з 4-га па 7-га кастрычніка 2014 года у горадзе Чарнігаў (Украіна).
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама выдаткі на праезд да месца правядзення сесій курса і ў зваротным кірунку.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:
- зарэгістравацца па анлайн-спасылцы (абавязкова пастаўце галачку насупраць назвы "Школы" ўверсе старонкі), каб атрымаць доступ да анкеты;
- падаць у заяўцы 3-х уласных журналісцкіх матэрыялаў (спасылку на названыя матэрыялы неабходна прывесці ў полі "Дадатковае заданне" аплікацыйнай формы (у выпадку калі матэрыялы не апублікаваныя на інтэрнэт-рэсурсах, адсканаваныя друкаваныя публікацыі, фотарэпартажы, відэаролікі і аўдыазапісы павінны быць папярэдне размешчаны заяўнікам ў сетцы Інтэрнэт у адкрытым, або абмежаваным доступе).
Апошні дзень падачы заявак - 17 верасня 2014 года. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да прадстаўніка арганізатараў курсу Вольгі Сяргеевай па тэл.: +380 50 922 23 48, ці праз e-mail: [email protected].
Паводле adukacyja.info