Міжнародная зімовая школа ў Сеуле «Правы чалавека і Азія»
аўт, 2018-09-11 06:52
Мэта школы, якая адбудзецца 7-18 студзеня 2019, прасоўванне лепшага разумення правоў чалавека ў Азіі, магчымасць міждысцыплінарнага даследавання правоў чалавека праз прэзентацыі, дыскусіі і наведванне арганізацый, якія займаюцца правамі чалавека. Тэма курса 2019: «Эканамічныя і сацыяльныя правы чалавека». Апошні тэрмін падачы заяўкі - 12 кастрычніка 2018.
Арганізатары прапануюць стыпендыю ўсім удзельнікам і ўдзельніцам: аплата авія-пералёту (калі неабходна), аплата кошту візы (калі неабходна), пражыванне. Арганізатары не аплачваюць асабістыя выдаткі і харчаванне.
Праграма школы:
- усеагульная дэкларацыя правоў чалавека
- ААН нормы і працэсы правоў чалавека
- транснацыянальнае разуменне правоў чалавека
- эканамічныя і сацыяльныя правы чалавека
- адказнасць карпарацый у сферы правоў чалавека
- гендэрная роўнасць і сацыя-эканамічныя правы жанчын
- гендэрная няроўнасць у сферы аховы здароўя і здароўя жанчын
- уцекачы і сацыя-эканамічныя правы чалавека.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- браць удзел могуць студэнты магістратуры, аспірантуры, даследчыкі, актывісты, дзяржаўны служачыя з усіх краін якія;
- кандыдаты павінны дэманстраваць высокі ўзровень зацікаўленасці правамі чалавека і Азіяй;
- неабходна ведаць ангельскую мову.
Як падаць заяўку:
- копія пашпарта
- заяўка
- матывацыйны ліст
- план даследавання/дзейнасці
- рэзюмэ
- рэкамендацыйны ліст павінны быць адпраўлены як pdf файл на [email protected]. Назва рэкамендацыйнага ліста і тэма лісты павінны быць як у прыкладзе [Family Name & Given Name of the Applicant - Recommendation 2019].
Крыніца: hrc.snu.ac.kr