Міжнародная зімовая школа, прысвечаная мультыкультуралізму ў Азербайджане
Міжнародны цэнтр мультыкультуралізму ў Баку арганізоўвае міжнародную зімовую школу (12-21 лютага, 2019) для студэнтаў/к і даследчыкаў/ц, якія жадаюць узбагаціць свае веды мультыкультуралізму Азербайджана. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі (акрамя кошту візы і страхоўкі) - транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне. Асноўны крытэрый адбору - эсэ, якія прымаюцца да 31 снежня 2018.
Зімовая школа збярэ разам студэнтаў/к, якія прайшлі курс "Azerbaijani multiculturalism" (не абавязкова) у сваіх родных універсітэтах. Акрамя лекцый, ва ўдзельнікаў/ц будзе магчымасць на свае вочы ўбачыць рэаліі Азербайджана і павандраваць па рэгіёне і пазнаёміцца з традыцыямі і абрадамі розных рэлігійных груп.
Асноўныя мэты:
- Даць тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне мультыкультуралізму.
- Падняць дасведчанасць пра курс "Azerbaijani multiculturalism".
- Сабраць разам усіх студэнтаў/к і даследчыкаў/ц, якіх цікавіць тэма мультыкультуралізму.
- Пасля заканчэння праграмы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост 18 - 35 гадоў;
- студэнты/кі праграм бакалаўрыяту, магістратуры, аспірантуры;
- неабходна ведаць ангельскую мову;
- павінны мець жаданне паглыбіць свае веды мадэлі мультыкультуралізму Азербайджана;
- прымаць удзел у зімовай школе могуць усе студэнты/кі, але ў прыярытэтным парадку вышэй студэнты, якія прайшлі курс "Azerbaijani Multiculturalism" у сваёй ВНУ (Belarus State University для Беларусі).
Асноўны крытэрый адбору кандыдатаў і кандыдатак - эсэ (не больш за 400 слоў). Тэмы эсэ:
- Sources of Azerbaijani multiculturalism
- Azerbaijani model of multiculturalism in comparison with other models in the world
- Ethnic diversity in Azerbaijan
- How Azerbaijani multiculturalism is viewed from your country
- Religious diversity in Azerbaijan
Запоўнены бланк заяўкі і эсэ неабходна адправіць на [email protected], тэма ліста: WS2019. Таксама да ліста трэба прымацаваць копію пашпарта. Фармат дакументаў - pdf.
Крыніца: old.multikulturalizm.gov.az