Міжнародная сустрэча для настаўнікаў у Асвенцыме (Польшча)

Фундацыя імя Максімільяна Кальбэ запрашае настаўнікаў з краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы на міжнародную сустрэчу са сведкамі нацысцкага рэжыму, якая адбудзецца 23-27 лютага 2015 года ў Цэнтры дыялогу і малітвы ў Асвенцыме (Польшча).

Удзельнікі сустрэчы змогуць наведаць гістарычнае месца трагічных падзеяў, пачуць расповеды людзей, перажыўшых канцлагер і знаходжанне ў гетта, а таксама абмяркуюць з калегамі, якім чынам сёння тэма нацызму выкладаецца ў навучальных установах. Праект скіраваны на выкладчыкаў такіх дысцыплін, як гісторыя, грамадскія навукі, паліталогія, этыка і рэлігія.

Працоўная мова сустрэчы – нямецкая.

Выдаткі на пражыванне, харчаванне і транспарт для ўдзельнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі пакрываюцца за кошт арганізатараў. Кандыдаты мусяць да 30 лістапада 2015 года запоўніць анлайн-анкету. Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.

 

Паводле Adukacyja.info.