Міжнародная школа прадпрымальнікаў TechMinsk запрашае на вучобу

TechMinsk – міжнародная школа па прадпрымальніцтве ў Беларусі, якая рыхтуе наступнае пакаленне прадпрымальнікаў і стваральнікаў перамен ва Ўсходняй Еўропе, дапамагае ім будаваць хутка растучыя кампаніі і выходзіць на міжнародны ўзровень, запрашае усіх дзейсных і патэнцыйных прадпрымальнікаў з выдатнымі маштабуемымі тэхналагічнымі ідэямі прайсці курс навучання. Дэдлайн - 10 лютага 2017 г.

Агульная мэта праграмы – паскорыць развіццё стартап-экасістэмы ва Ўсходняй Еўропе, звязваючы маладыя таленты з міжнароднымі трэнерамі высокага ўзроўню і працоўнымі сеткамі, ментарамі ды інвестарамі. TechMinsk паспрабуе пабудаваць экасітэму інвестараў ў рэгіёне, развіваючы сетку прафесійных кантактаў, мясцовых венчурных інвестараў і бізнес-анёлаў.

Чатырохтыднёвая праграма ўяўляе сабой камбінацыю адукатарства, ментарства і пабудовы сеткі кантактаў. 80% усіх курсаў выкладаюцца па-ангельску. Заняткі будуць праходзіць з 21 лютага па 24 сакавіка 2017 г. Навученне платнае. Кошт чатырохтыднёвага курсу на ўсю каманду складае 490 даляраў ЗША. Заяўкі можна падаваць, запоўнішы вось гэту электронную форму.

Курс уключае заняткі па:

  • прадпрымальніцтве;
  • развіцці бізнеса,
  • прававых рамках;
  • дызайн мысленні.

Камандная праца з ментарымі ўключае:
•    анлайн працу з міжнароднымі ментарамі;
•    праца на месцы з беларускімі ментарамі.


Кожная каманда атрымае ментара. Ментарамі будуць прадпрымальнікі, інвестары, або бізнесмены з адпаведным досведам, мэта якіх даць студэнтам TechMinsk’s  рэальную перспектыву і ацэнку іх ідэй. Ментары будуць працаваць і як "рэаліці чэк" (праверка на адпаведнасць), і як уваходны пункт для патэнцыйнага нэтворкінга для кожнай каманды. Большасць ментараў будуць прысвячаць працы з камандамі 1-2 гадзіны на тыдзень.

Праграма завяршыцца дэма-днём. Пераможцы атрымаюць магчымасць удзелу ў агульнаеўрапейскіх і міжнарордных спаборніцтвах, а таксама атрымаюць інвестыцыі ад пулу міжнародных інвестараў TechMinsk.

TechMinsk вітае тых, хто хацеў бы атрымаць веды і навыкі, неабходныя для атрымання як мага хутчэйшага і вымяральнага росту створанага імі прадпрыемства ці той кампаніі, да якой ны далучыліся.

Крыніца: techminsk.com