Міжнародная роварная канферэнцыя 2017 (Германія)

19-21 верасня 2017 года ў Мангейме (Германія) пройдзе Міжнародная роварная канферэнцыя.

Міждысцыплінарная канферэнцыя арганізавана Германскай агенцыяй па ахове навакольнага асяроддзя. Мэта мерапрыемства - скарачэнне разрыву паміж даследаваннямі і практыкай у справе развіцця роварнага руху.

Тэмы канферэнцыі:

- вызначальнікі роварнага руху і актыўнай мабільнасці;

- удзеянне роварнага руху і актыўнай мабільнасці;

- стратэгіі і палітыкі прасоўвання роварнага руху і актыўнай мабільнасці;

- культура мабільнасці;

- кіраванне, зацікаўленыя бакі і працэсы;

- развіццё тэхналогій у транспарце, іх будучы магчымы ўплыў на актыўнае падарожніцтва.

Падрабязней тут.

 

Паводле Umwelt Bundesamt