Міжнародная прэмія ЮНЕСКА ў галіне пісьменнасці (20 000$)

ЮНЕСКА прымае заяўкі на міжнародную прэмію ў галіне пісьменнасці. У гэтым годзе будуць узнагароджаны выдатныя праграмы і асобы, якія прасоўваюць пісьменнасць па ўсім свеце з тэмай «Пісьменнасць і развіццё навыкаў». Кожны пераможца атрымае медаль, дыплом і 20 000$. Заяўкі падаюцца праз анлайн платформу да 5 чэрвеня 2018.

З 1967 года прэмію ЮНЕСКА ў галіне пісьменнасці атрымалі інавацыйныя праекты ў галіне пісьменнасці. Больш за 485 праектаў і праграм, распачатыя ўрадавымі, няўрадавымі арганізацыямі і індывідуальнымі асобамі атрымалі прэмію, прызнанне і падтрымку за выдатную працу.

Прэмія заснавана для прасоўвання пісьменнасці ў грамадстве і пераадолення непісьменнасці сярод больш за 750 мільёнаў людзей.

Прэміі:

  1. The UNESCO King Sejong Literacy Prize (2 узнагароды) - прэмія была заснаваная ўрадам Паўднёвай Карэі. Прэмія выплачваецца за праграмы, у цэнтры якіх выкарыстанне і вывучэнне роднай мовы.
  2. The UNESCO Confucius Prize for Literacy (3 узнагароды) - прэмія была заснавана ў 2005 пры падтрымцы ўрада Кітая. Ўзнагароджваюцца праекты, якія прасоўваюць пісьменнасць сярод дарослых, асабліва ў сельскіх рэгіёнах і сярод моладзі, якая не навучаецца ў школе, у прыватнасці дзяўчаты і жанчыны.


Прэмію могуць атрымаць урадавыя і няўрадавыя арганізацыі, установы і асобы, якія працуюць у краінах, у якія функцыянуе ЮНЕСКА або ў краінах-партнёрах. Праца кандыдатаў ці кандыдатак павінна быць накіравана на прасоўванне пісьменнасці.

Крыніца: en.unesco.org