Міжнародная прэмія для студэнтаў-архітэктараў ад VELUX
Дэдлайн: 1 красавіка 2020
Памер гранта: 5,000 EUR
Сёлета міжнародная прэмія імкнецца заахвоціць студэнтаў-архітэктараў даслежаваць тэму дзённага святла і глыбей зразумець гэту крыніцу энергіі.
Прэмія адзначыць працы, якія былі створаны студэнтамі ў перыяд іх навучання і адпавядаць тэме: “Новы падыход да дызайну з акцэнтам на дзённае святло, якое пазітыўна ўплывае на здароўе людзей дома і на працы”.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы студэнтаў/так, якія дэманструюць нестандартнае мысленне, а таксама бяруць да ўвагі сацыяльныя і экалагічныя вымярэнні дзённага святла.
Агульны прызавы фонд складзе блізу 30 000 еўра.
У залежнасці ад вынікаў працы міжнароднага журы, галоўны прыз складзе 5000 еўра (4 тыс. студэнту і 1 тыс. выкладчыку).
Патрабаванні:
• конкурс адкрыты для ўсіх студэнтаў факультэтаў архітэктуры любой краіны свету;
• удзел у конкурсе можа быць як індывідуальным, так і камандным (заахвочваюцца міждысцыплінарныя каманды, напрыклад, праектаванне, дызайн ды ландшафны дызайн);
• кожны студэнт/ка або каманда павінны быць падтрыманымі і прадстаўлены выкладчыкамі архітэктурнай шкоды;
• канкурсанты мусяць заставацца студэнтамі/ткамі на працягу навучальнага года 2019/2020.
Заяўкі прымаюцца анлайн
Крыніца: iva.velux.com