Міжнародная праграма абмену Global Citizen
Міжнародная арганізацыя AIESEC запрашае да ўдзелу ў праграме абмену "Global Citizen", якая скіравана на працу ў сацыяльных праектах ці грамадскіх арганізацыях.
AIESEC развівае лідарскі патэнцыял моладзі праз міжнародныя праграмы ўжо больш за 65 гадоў у 124 краінах. Праграмы абмену дазваляюць не толькі атрымліваць новыя веды, паляпшаць узровень валодання ангельскай мовай, паглыбіцца ў новую культуру і павандраваць, але таксама і развіваць асабістыя лідарскія якасьці.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- cтудэнт ці нядаўні выпускнік ВНУ;
- yзрост 18-30 гадоў;
- yзровень валодання ангельскай мовай не ніжэй за Intermediate.
Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў праграмы абмену, але не пакрываюць транспартныя і візавыя выдаткі. З актуальнымі праектамі можна азнаёміцца па спасылцы. Для ўдзелу ў праграме абмену неабходна запоўніць анкету.
Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да прадстаўніка AIESEC Яўгена Карпава: [email protected].
Паводле Adukacyja.info.