Міжнародная маладзёжная летняя школа ў Кітаі
Міжнародная маладзёжная летняя школа ў Кітаі адбудзецца 15 - 20 ліпеня 2018. Мэта мерапрыемства - даць магчымасць засвоіць неабходныя для кар'еры і асабістага росту навыкі, стварыць сетку знаёмстваў з маладымі лідарамі і прадстаўнікамі моладзевых арганізацый. Школа прапануе: семінары, трэнінгі, майстар-класы. Тэарэтычную частку разбавіць культурныя мерапрыемствы. Для ўдзелу ў школе запрошаны лепшыя выкладчыкі і эксперты, якія прымалі актыўны ўдзел у распрацоўцы семінараў і ўсёй праграмы школы. Для ўдзелу ў школе неабходна запоўніць заяўку да 6 траўня 2018.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў пражываннем, харчаваннем і навучальнымі матэрыяламі. Таксама арганізатары дапамогуць з атрыманнем візы. Неабходна аплаціць транспартныя выдаткі і адміністрацыйны збор (150€).
Удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчымасць:
- атрымаць унікальныя веды і навыкі, якія можна выкарыстаць для асабістага і прафесійнага развіцця;
- працаваць у камандзе з прадстаўнікамі розных нацый, думаць як прадпрымальнік;
- атрымліваць асалоду ад культурнай праграмай, сацыяльных мерапрыемстваў, заводзіць новыя знаёмствы і будаваць сетку з маладымі лідарамі і прадстаўнікамі моладзевых арганізацый.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў;
- студэнты, сацыяльныя прадпрымальнікі, маладыя спецыялісты, стартаперы;
- неабходна выдатна валодаць ангельскай мовай.
Удзельнікі і ўдзельніцы павінны:
- прысутнічаць на ўсіх мерапрыемствах школы ад пачатку і да канца;
- прымаць удзел у семінарах праграмы;
- сустракацца і знаёміцца з аднадумцамі з Кітая (30 прадстаўнікоў) і іншых краін (30 прадстаўнікоў);
- атрымаць каштоўны вопыт і веды;
- пазнаёміцца з Пекінам, яго культурай і традыцыямі.
Крыніца: youth-time.conrego.com