Міжнародная маладзёжная канферэнцыя, прысвечаная лідарству (Індыя)
Канферэнцыя «Гандзіанскі шлях да ўстойлівасці і інавацый» 18-20 студзеня 2019 збярэ разам лідараў/к з розных сфер жыцця, асноўная мэта - пазнаёміць і даць магчымасць папрацаваць разам маладым прафесіяналам/кам, студэнтам/кам, наватарам і палітыкам з мэтай пабудаваць кансэнсус вакол Цур (Мэты ўстойлівага развіцця) і іншых пытанняў развіцця. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, акрамя візы і квіткоў на самалёт. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 15 лістапада 2018.
Канферэнцыя 2019 будзе спрыяць працэсу ўмацавання моладзі ў планаванні, ажыццяўленні рашэнняў і ацэнцы глабальных праблем, звязаных з працэсам вызначэння будучай глабальнай структуры. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць рэальны вопыт лідарства, стануць часткай глабальнай сістэмы лідараў і створаць платформу для вырашэння актуальных важных пытанняў.
Арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне і транспарт па месцы. Таксама ўсе ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць сертыфікат.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- цікавасць да Мэтаў устойлівага развіцця, матывацыя і жаданне працаваць разам з іншымі людзьмі, прымаць удзел у актыўным дыялогу, дэбатах і планаванні далейшых дзеянняў;
- узрост 18 - 30 гадоў;
- веданне англійскай мовы.
Крыніца: tjiylc.com