Міжнародная мадэль ААН у Львове (Украіна)

Канферэнцыя стане месцам сустрэчы для пачаткоўцаў і ўжо вопытных дэлегатаў з розных краін свету. Удзельнікі і ўздельніцы змогуць атрымаць шматбаковы погляд на міжнародныя адносіны і справы, пашырыць магчымасці вырашэння канфліктаў і развіць навыкі зносін з дапамогай ролевай гульні. Мерапрыемства пройдзе с 12 па 15 кастрычніка. Дэдлайн: 12 верасня.

Адукацыя - гэта самая важная мэта канферэнцыі, і, як добра вядома, людзі лепш за ўсё вучацца праз нефармальную адукацыю, працу ў камандзе і семінары, таму ўдзельнікі канферэнцыі маюць шмат практычных пераваг. На канферэнцыі будзе імітаваць праца Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на прыкладзе чатырох камітэтаў: Савета Бяспекі, Савета па правах чалавека, Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ЮНІСЕФ. Для спікераў удзел бясплатны.

Для дэлегатаў кошт удзелу складае 55€. У гэты кошт уваходзіць чатыры дні канферэнцыі,  футболка, усе плакаты, прысмакі і значкі, абед, кава-брэйкі, сертыфікат удзельніка, сацыяльная праграма. Таксама ўдзельнікі могуць выбраць варыянт без харчавання, кошт якога - 30€.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Прымаць удзел у канферэнцыі могуць студэнты ВНУ і нядаўнія выпускнікі ВНУ,  старэйшыя за 17 гадоў.
  • Асноўнае патрабаванне - жаданне даведацца нешта новае, навучыцца новаму і пазнаёміцца ​​з новымі людзьмі.
  • Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку.

 

Усе пытанні можна дасылаць на [email protected]

Крыніца: www.lvivmun.org