Міжнародная летняя школа ў Вільні
Летнік Transparency International School on Integrity (10-16 чэрвеня) прапануе навучанне, накіраванае на антыкарупцыйную дзейнасць, падсправаздачнасць, для будучых лідараў. На школе ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць вывучаць апошнія даследаванні ў галіне барацьбы з карупцыяй і падсправаздачнасці, таксама школа прапануе рэальныя магчымасці рэалізацыі гэтых ідэй на практыцы. Абор удзельнікаў і ўдзельніц школы праводзіцца на конкурснай аснове, абраныя правядуць 7 дзён з вядучымі прафесіяналамі. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 траўня 2018.
Стыпендыі цалкам пакрываюць плату за навучанне, пражыванне і транспартныя выдаткі. Калі студэнт жадае атрымаць поўную стыпендыю, яму неабходна падаваць заяўку як мага хутчэй, інакш яму прапануюць частковую стыпендыю, якая часткова аплачвае выдаткі.
У рамках школы ўдзельнікі і ўдзельніцы наведаюць семінары, лекцыі, трэнінгі, дыскусіі і экскурсіі. Школа мае дынамічны графік і студэнты з уступнай часткі пераходзяць да навучання на семінарах і да практычнага навучання, дзякуючы якому на практыцы засвойваюць атрыманыя навыкі і веды. Мэта школы - натхніць і ўпаўнаважыць усіх удзельнікаў дзякуючы працы ў малых групах і працы з настаўнікамі. З 2010 года школу наведалі 700 удзельнікаў з больш як 90 краін.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- студэнты выпускных курсаў, аспіранты, нядаўнія выпускнікі ВНУ і прафесіяналы;
- кандыдаты, якім яшчэ не споўнілася 35 гадоў;
- кандыдаты, якія працуюць у грамадзянскім, прыватным, няўрадавым або акадэмічным сектары.
Для ўдзелу ў школе неабходна запоўніць анлайн заяўку і падаць на разгляд матывацыйны ліст і CV еўрапейскага фармату.
Крыніца: transparencyschool.org