Міжнародная летняя школа па КСА-менеджменце ў Гамбургу (Германія)

Да 30 красавіка 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у міжнароднай летняй школе па КСА-менеджменце (карпаратыўная сацыяльная адказнасць) у Гамбургу (Германія). Школа ладзіцца з 31 ліпеня па 11 жніўня 2017 г.

Школа прапануе трэнінгі ў галіне бізнес-этыкі і карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (КСА), а таксама стымулюе абмеркаванні тэмы цяперашніх і будучых выклікаў для сацыяльных і эканамічных эфектаў бізнесу.

Чацвёртая летняя школа па менеджменце КСА – “Карпаратыўная сацыяльная адказнасць і глабалізаваны свет” – дае магчымасць абмеркаваць сучасныя і будучыя трэнды ў бізнес-этыцы з бізнесоўцамі з іншых краін, а таксама лектарамі высокага прафесійнага ўзроўню.

Удзельнікі змогуць атрымаць тэарытычныя веды і патрэніраваць аналітычныя здольнасці, што да бізнес-этыкі і КСА, а таксама пабудаваць сеткі кантактаў. Летнюю школу наведаюць прадстаўнікі такіх кампаній, як Aurubis AG і Airbus Operations GmbH ды інш. Гэта дазволіць удзельнікам зірнуць на тое, як кампаніі сумяшчаюць ціск і выклікі рынка з карпаратыўнай сацыяльнай адказнасцю.

Каб падацца, неабходна:

  • валодаць ангельскай мовай узроўня B2 згодна з  Common European Framework of Reference for Languages, мець 90 балаў TOEFL, IELTS 6.0, Сертыфікат універсітэта Кэмбрыджа пра прасунуты ўзровень валодання ангельскай мовай, альбо яго эквівалент, дадаткова могуць быць арганізаваны інтэрв’ю па скайпе;
  • мець дыплом бакалаўра або магістра ў бізнесе ці эканамічных навуках, адміністраванні, альбо  змежных з імі паліталогіі ці сацыялогіі. У выключных выпадках студэнты аспірантуры таксама могуць падаваць заяўкі на ўдзел ў летняй школе.  


Кошт удзелу
Удзел у летняй школе платны і каштуе 1150 еўра, калі кандыдаты паспелі даслаць заяўку да 1 красавіка 2017 г., арганізатары прапануюць зніжку ў 25%. Гэта сума пакрывае выдадткі на лекцыі, матэрыялы курсу, карыстанне бібліятэкай і інтэрнэтам, культурную і сацыяльную праграму, вітальны і развітальныя прыёмы, сертыфікат школы, аднак НЕ пакрывае выдаткі на вандроўку, пражыванне, харчаванне і грамадскі транспарт.
 
Для ўдзельнікаў і ўдзельніц з іншых краін прапануюцца падарожныя гранты частковы грант на аплату школы ў памеры 350 еўра.

Пр працэдуру падачы чытайце на сайце арганізатараў.

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся па адрасе сеціўнай пошты: [email protected]

Крыніца: www.hsba.de