Міжнародная летняя школа па кіраванні камунальнымі службамі (Італія)

Школа ўяўляе сабой двухтыднёвае навучанне (3-14 верасня 2018), дзякуючы якому ўдзельнікі і ўдзельніцы могуць лепш даведацца як працуюць камунальныя службы (збор смецця, вадаправод, грамадскі транспарт, спартыўныя пляцоўкі). Школа прызначана для навучання студэнтаў апошніх курсаў бакалаўрыяту, студэнтаў паслядыпломных праграм, работнікаў камунальных службаў і рэгіянальных службаў. Для ўдзелу ў школе неабходна запоўніць анлайн заяўку да 4 чэрвеня 2018.

Удзел у школе бясплатны для кандыдатаў і кандыдатак, якія не з'яўляюцца грамадзянамі краін OECD і для грамадзян краін, якія сталі членамі ЕС пасля 2004 года. Арганізатары школы забяспечваюць пражываннем.

Навучанне доўжыцца на працягу двух тыдняў і складаецца з трох частак:

 

  • Тэарэтычныя веды
  • Аналіз работы камунальных службаў
  • Тэматычныя даследаванні (са складаннем дакладаў падрыхтаванага персаналу)


У школе могуць удзельнічаць:

  • студэнты апошняга курса бакалаўрыяту, магістратуры, аспірантуры і работнікі камунальных службаў;
  • веды і вопыт работы;
  • вопыт працы кандыдата павінен адпавядаць тэме школы;
  • таксама прымаюць удзельнікаў і ўдзельніц, якія маюць розную адукацыю (спецыялісты ў галіне эканомікі, права, грамадскага кіравання, кіравання навакольнага асяроддзя);
  • кандыдаты, якія ведаюць ангельскую мову.
  • Працоўная мова школы - англійская.

 

Крыніца: turinschool.eu