Міжнародная летняя медыцынская школа і стажыроўка ў Егіпце
Міжнародная летняя школа для студэнтаў медыцынскіх факультэтаў і ВНУ штогод праходзіць у лякарні Каср аль-Айні (20 ліпеня - 11 жніўня ў 2018). Арганізатары стажыроўкі - грамадская арганізацыя Students 'Scientific Society "SSS", арганізацыя заснавана студэнтамі-валанцёрамі, якія вывучаюць медыцынскія спецыяльнасці. Дэдлайн 20 траўня.
Праграма платная 10 дзён/9 начэй - 430 $. У гэты кошт уваходзіць:
- трансфер з аэрапорта
- вітальная вечарынка
- пражыванне ў гасцініцы каля бальніцы
- двухразовае харчаванне
- вывучэнне клінічных дысцыплін на працягу 5 дзён на абраным курсе
- транспарт да бальніцы і з лякарні для ўдзелу ў сацыяльных мерапрыемствах
- экскурсіі
- сімкарта, футболка, нататнік.
Дзякуючы гадовай праграме студэнты і студэнткі атрымаюць магчымасць не толькі стажыравацца ў адной з лепшых бальніц краіны, але асабіста пазнаёмяцца з культурай Егіпта і атрымаюць незабыўныя перажыванні і ўспаміны пра гэту зямлю.
Праграма падрыхтавана прафесіяналамі такім чынам, што студэнты і студэнткі будуць мець магчымасць не толькі працаваць, але і штодня прымаць удзел у сацыяльных мерапрыемствах і штотыдзень ездзіць на экскурсіі: Экскурсія ў Старажытны Каір і магчымасць убачыць піраміды, сфінкса, Гізу і музеі, экскурсія па ісламскім Каіры, паездка ў Александрыю - другі па велічыні горад Егіпта.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- студэнты медыцынскіх ВНУ, школ, факультэтаў;
- студэнтам неабходна ведаць ангельскую мову.
Для ўдзелу ў школе неабходна:
- запоўніць заяўку,
- прадставіць пацверджанне залічэння на медыцынскі факультэт,
- адсканаваную копію пашпарта,
- адсканаваную копію фатаграфіі пашпартнага памеру,
- пасля атрымання ліста, які пацвярджае залічэнне на навучанне, неабходна аплаціць кошт праграмы і прадаставіць копію квітка ў Каір (да 10 чэрвеня).
Крыніца: ssscairo.org