Міжнародная канферэнцыя ЮНЕСКА па прадухіленні гвалту і экстрэмізму сродкамі адукацыі (Індыя)

19-20 верасня 2016 года ў Нью-Дэлі (Індыя) пройдзе Міжнародная канферэнцыя ЮНЕСКА па прадухіленні гвалту і экстрэмізму сродкамі адукацыі. Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце 25-35 год. Вітаюцца прафесіяналы ў сферы медыя.

Мэта мерапрыемства - распрацоўка канцэпцыі падыходаў да адукацыі, неабходных для прадухілення экстрэмізму і гвалту. ЮНЕСКА і Інстытут Махатмы Гандзі па адукацыі ў інтарэсах міру і устойлівага развіцця набіраюць 50 ўдзельнікаў з усяго свету. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, магчыма кампенсацыя выдаткаў на вандроўку. Дэдлайн - 5 жніўня 2016 года. Зарэгістравацца на канферэнцыю можна тут.

Паводле IJnet.org.