Міжнародная канферэнцыя ў Варшаве па пытаннях гістарычнай памяці
З 27-га па 30-га кастрычніка 2016 года ў Варшаве (Польшча) пройдзе міжнародная канферэнцыя маладых гісторыкаў, выкладчыкаў гісторыі, журналістаў, спецыялістаў і аўтараў праектаў у галіне "культуры памяці".
Мерапрыемства ладзіць IBB (Міжнародны адукацыйны цэнтр у Дортмундзе, Германія). Канферэнцыя "Ці атрымліваем мы ўрокі мінулага? Культура памяці як шлях да еўрапейскага паразумення" дае магчымасць гістарычнага асэнсавання падзей 20-га стагоддзя (другая сусветная вайна, Халакост, "сталінізм" і г.д.). Запрашаюцца грамадзяне Беларусі, Украіны, Польшчы, Германіі і Расійскай Федэрацыі. На канферэнцыі будзе па 20 удзельнікаў з кожнае краіны.
Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць пытанні "культуры памяці", "белых старонак" гісторыі, грамадскага значэння гістарычнай памяці, а таксама значнасці асэнсавання гістарычных канфліктаў ды іх уплыву на сучасныя адносіны паміж краінамі.
Працоўныя мовы канферэнцыі - нямецкая, польская, руская.
Удзельнікі канферэнцыі наведаюць гістарычныя месцы памяці ў Варшаве і Трэблінцы.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне, экскурсіі, паслугі перакладчыкаў, медыцынскае страхаванне. Візавыя выдаткі ўдзельнікі з Беларусі аплочваюць самастойна.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн - 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле GwMinsk.com.