Міжнародная канферэнцыя па ўстойлівай гарадской мабільнасці ў Мінску
Фонд "Інтэракцыя" запрашае на канферэнцыю па гарадской мабільнасці:”Выклікі для транспартнай сістэмы беларускіх гарадоў і разумнае планаванне гарадской мабільнасці”, якая адбудзецца 24 2017 г. сакавіка ў Мінску.
Больш за 20 выступоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Швецыі збяруцца для абмену досведам і абмеркавання планаў і аптымальных магчымасцей па ўстойлівым развіцці рэгіёнаў Беларусі. Праграма канферэнцыі даступна па спасылцы, уваход вольны па рэгістрацыі.
Лепшымі практыкамі ды інавацыйнымі рашэннямі падзеляцца запрошаныя эксперты з замежжа. У Мінск прыедуць каардынатар Плана ўстойлівай мабільнасці г. Вільнюс Крысціна Гаўчэ, старшы выкладчык кафедры “Транспарт і дарогі” Ўніверсітэта Лунда (Швецыя) Аляксей Лаўрэшын, эксперты з Вінніцы (Україна) ды Масквы (Расія). Яны змогуць даць ацэнку развіцця мабілнасці беларускіх гарадоў і падзеляцца досведам, які можа быць ужыты ў нашай краіне.
У межах канферэнцыі будуць прадстаўлены рэкамендацыі па паляпшэнні мабільнасці гарадоў Беларусі. Спіс парадаў распрацоўвалі эксперты ў галіне транспарту, аховы навакольнага асяроддзя і іншыя, якія прааналізавалі сітуацыю ў беларускіх гарадах і ўзялі за аснову міжнародны досвед.
Канферэнцыя адрасавана гарадскім менеджэрам (кіарванцам), прадстаўнікам праектных інстытутаў, спецыялістам у галіне транспарту, бяспекі і ўсім тым, хто цікавіцца тэмай устойлівага развіцця гарадоў.
Крыніца: eu-belarus.net