Міжнародная канферэнцыя па медыцынскай інфарматыцы (Партугалія)

Кожны год Міжнародная канферэнцыя па медыцынскай інфарматыцы аб'ядноўвае навукоўцаў і практыкаў, зацікаўленых у выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у сферы медыцыны, аховы здароўя і падтрымкі людзей з асаблівымі патрэбамі. Сярод тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час у медыцынскай інфарматыцы, можна вылучыць базы дадзеных, сеткі, графічныя інтэрфейсы, інтэлектуальныя сістэмы падтрымкі прыняцця рашэнняў і спецыялізаваныя мовы праграмавання. Дэдлайн:30 кастрычніка.
 

Месцы правядзення і спікеры мяняюцца кожны год, у 2018 годзе Міжнародная канферэнцыя па медыцынскай інфарматыцы пройдзе ў горадзе Фуншал, Мадэйра, Партугалія. Штогод арганізатары атрымліваюць больш за 100 заявак. Звычайна 10% заяўнікаў атрымоўваецца выступіць са сваёй працай і яшчэ 25% трапляюць на мерапрыемства ў якасці слухачоў.

Рэгістрацыя ў канферэнцыі платная, але арганізатары прапануюць некалькі грантаў кандыдатам з краін, якія развіваюцца, да ліку якіх адносяць і Беларусь.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна падрыхтаваць даклад на адну з тэм, прадстаўленых на сайце. На першым этапе неабходна падрыхтаваць рэферат аб'ёмам ад 3 да 13 старонак, зарэгістравацца і запоўніць онлайн форму. Даклад прымаецца толькі на англійскай мове. Калі праца будзе дапушчана да ўдзелу ў канферэнцыі, поўны тэкст неабходна будзе прадставіць да 20 лістапада 2017 года.

Крыніца: www.healthinf.biostec.org