Міжнародная канферэнцыя па маладзёжнай палітыцы ў Азербайджане
У Азербайджане адбудзецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная маладзёжнай палітыцы. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў і ўдзельніц пражываннем, аплачваюць транспартныя выдаткі. Канферэнцыя дасць магчымасць моладзі інтэгравацца ў грамадcтва і дасць магчымасць стаць актыўнай і адказнай. Удзельнікі/цы даведаюцца аб асноўных элементах маладзёжнай палітыкі, этапах маладзёжнай палітыкі (развіццё, рэалізацыя, ацэнка) і абмяркуюць этапы дзеянняў у моладзевай палітыцы. Апошні тэрмін падачы заявак - 29 снежня 2018.
Азербайджан - адна з краін, у якой актыўна рэалізоўваецца маладзёжная палітыка і маецца ўрадавая падтрымка ў гэтым кірунку. Вялікая колькасць лідараў/к робяць працу больш эфектыўнай і выніковай. Маладзёжная дзейнасць - асноўная актыўнасць сярод моладзі Азербайджана, менавіта таму існуе сотні моладзевых арганізацый, якія атрымліваюць падтрымку ад урада. Азербайджан - адна з нешматлікіх краін, у якой існуе маладзёжная палітыка і дэпартамент падтрымкі ў Адміністрацыі Прэзідэнта і фонд Моладзі Азербайджана, якія рэгулярна размяркоўваюць гранты паміж моладзевымі арганізацыямі і прадстаўнікамі/цамі моладзі. Акрамя гэтага ёсць Міністэрства па справах моладзі і спорту і Нацыянальная асамблея моладзевых арганізацый.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- 18 - 29 гадоў;
- моладзевыя актывісты/кі, прадстаўнікі/цы моладзевых арганізацый і ўрадавых устаноў.
Кандыдатам і кандыдаткам неабходна адправіць матывацыйны ліст (максімум 2 старонкі) і рэзюмэ (з фатаграфіяй) на [email protected]. Фармат дакументаў - pdf, дакументы прымаюцца на англійскай мове. У матывацыйным лісце неабходна ўказаць чаму вы жадаеце ўзяць удзел у дадзенай канферэнцыі і распавесці пра свой досвед працы з моладдзю і які ўклад ыв можаце зрабіць у канферэнцыі. Кандыдатам неабходна падрыхтаваць кароткую прэзентацыю аб моладзевай палітыцы сваёй краіны.