Міжнародная канферэнцыя па бяспецы ў Гарвардскім універсітэце (Кембрыдж, ЗША)
Студэнты і студэнткі аспірантуры, якія праводзяць даследаванні ў галіне міжнароднай бяспекі, могуць падаваць працы на міжнародную канферэнцыю па бяспецы, якая адбудзецца ў Гарвардскім універсітэце 14 - 15 кастрычніка 2017. Мэта канферэнцыі - даць парады студэнтам і студэнткам у іх даследаваннях. Удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць парады і каментары ад экспертаў, якія працуюць за межамі іх родных устаноў і змогуць пабудаваць адносіны для наступнага пакалення навукоўцаў, якія займаюцца міжнароднай бяспекай. Дэдлайн: 5 верасня.
Арганізатары прапануюць удзельнікам грант 500 $ на аплату транспартных выдаткаў або выдаткаў на пражыванне ў гасцініцы. Удзельнікі таксама могуць спыніцца ў студэнцкім інтэрнаце.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- Прымаць удзел могуць студэнты аспірантуры і супрацоўнікі ВНУ, якія вывучаюць палітычныя навукі і праграмы дзяржаўнай палітыкі. Даследчыя праекты могуць тычыцца любой тэмы і методыка даследавання можа быць любой, але асноўнае пытанне праекта павінна мець стаўленне да міжнароднай бяспекі.
- Кандыдатам і кандыдаткам варта прадставіць поўную даследчую працу і кароткае апісанне праекта. Работы будуць ацэнены на прагрэс і якасць даследавання.
- Праекты могуць мець аднаго або некалькіх аўтараў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі, неабходна зарэгістравацца на сайце канферэнцыі да 5 верасня 2017. Усе пытанні можна дасылаць на [email protected].
Крыніца: people.fas.harvard.edu