Міжнародная канферэнцыя па бізнесе і правах чалавека (Іспанія)

20-21 кастрычніка 2016 года ў Севільі (Іспанія) пройдзе Міжнародная канферэнцыя па бізнесе і правах чалавека. Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі ў галіне міжнароднага публічнага і прыватнага права, бізнес-этыкі, менеджменту і эканомікі, карпаратыўнага кіравання, палітычных навук і сацыялогіі.

Кандыдаты мусяць даслаць сціслае апісанне (каля 500 словаў) дакладаў па наступных тэмах:

- Мэты ўстойлівага развіцця і правоў чалавека і бізнес.

- Укараненне Кіруючых прынцыпаў ААН па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і правоў чалавека ў практыцы прыватнага сектару (уключаючы праблемы, звязаныя з правамі чалавека, у бізнес-практыцы).

- Роля карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў ахове правоў чалавека і наступствы адрозненняў паміж абавязацельствамі, узятымі міжнародным бінесам. (З поўным спісам тэмаў можна азнаёміцца па спасылцы.)

Прапановы неабходна адправіць на наступныя е-мэйлы: [email protected]; [email protected]; [email protected]. Дэдлайн - 5 траўня 2016 года. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на электронны адрас: [email protected]. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле European Union in Belarus.