Міжнародная канферэнцыя для падлеткаў у Непале

Міжнародная моладзевая канферэнцыя пройдзе ў Непале 31 жніўня-2 верасня 2018 — гэта выдатная магчымасць падлеткам без перашкод вырашаць важныя пытанні. Мэта канферэнцыі — дапамагчы падлеткам зразумець усе нюансы лідарства і пашырэння правоў і магчымасці ў сучасным свеце. Тры ключавых пытання GITC — гэта прадпрымальніцтва, пашырэнне правоў і магчымасцяў і сацыяльная перспектыва. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 траўня.

У канферэнцыі будуць браць удзел лідары сучаснага грамадства. Праграма канферэнцыі ахоплівае шырокі спектр актуальных тэм, якія цікавыя падлеткам і маюць дачыненне да розных прафесійных абласцей. Дзякуючы канферэнцыі падлеткі змогуць пашырыць існуючыя і атрымаць новыя веды ў розных галінах пры дыскусіі.

Патрабаванні да ўдзельнікаў і ўдзельніц:

  • браць удзел могуць падлеткі (узрост 13 - 19 гадоў);
  • павінны праяўляць энтузіязм у навучанні, даследаванні, ініцыятыўнасць;
  • павінны заразіцца атмасферай GITC-2018 і выкарыстоўваць гэтую магчымасць для развіцця і росту;
  • абмежаванняў па нацыянальнасці і грамадзянстве няма;
  • кошт удзелу - 200$. У гэтую суму ўваходзіць: пражыванне, харчаванне, удзел у канферэнцыі, матэрыялы канферэнцыі, футболка, трансфер з/у аэрапорт.


Падаць заяўку.

Спікер:

  • падаваць заяўкі могуць падлеткі (узрост 13 - 19 гадоў);
  • неабходна мець веды і вопыт у асноўных пытаннях канферэнцыі, у той тэме, па якой будзе прэзентацыя;
  • спікер павінен мець не менш за 6 месяцаў вопыту работы ў той сферы, пра якую будзе гаварыць на канферэнцыі;
  • неабходна рэалізоўваць пазітыўныя змены ў сваёй краіне;
  • удзел для спікераў бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне, удзел у канферэнцыі, матэрыялы канферэнцыі, футболка, трансфер з/у аэрапорт.

 

Падаць заяўку.

Крыніца: gitc.glocalteenhero.com