Міжнародная гістарычная канферэнцыя ў Кіеве (22-23 сакавіка 2018 г.)

Кафедра гісторыі НаУКМА, Цэнтр польскіх і еўрапейскіх студый імя Ежы Гедройца, студэнцкае навуковае таварыства гуманітарыяў «Potluck» запрашаюць студэнтаў, аспірантаў прыняць удзел у міжнароднай гістарычнай канферэнцыі. Тэма канферэнцыі: "Даследуючы мінулае: новая сацыяльная гісторыя на скрыжаванні метадалагічных павеваў". Канферэнцыя адбудзецца ў Нацыянальным унівэрсытэце "Кіева-Магілянская акадэмія". Канферэнцыя з'яўляецца працягам серыі штогадовых міжнародных семінараў "Даследуючы мінулае ..." і пазіцыянуе сябе як акадэмічны форум, які стварае поле для дыскусій вакол метадалогій гістарычных даследаванняў. Дэдлайн: 1 снежня.

Заданне канферэнцыі - фарміраванне інтэлектуальнага асяроддзя, у якім маладое пакаленне прафесіяналаў зможа падыскутаваць аб розных падыходах вывучэння сацыяльнай гісторыі і спосабаў выкарыстання гэтых падыходаў пры даследаванні зыходнага матэрыялу.

Удзел у канферэнцыі - бясплатны. Рабочыя мовы канферэнцыі: англійская, польская, украінская.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Прымаць удзел у канферэнцыі могуць студэнты, аспіранты, якім цікавая тэма канферэнцыі.
  • Для рэгістрацыі неабходна запоўніць анлайн заяўку.
  • На [email protected] неабходна адправіць тэзісы (не больш за 500 слоў), у якіх апісаць праблематыку даследавання, крыніцы і гістарыяграфію (коратка) і папярэднія высновы (абавязкова).
  • Вынікі адбору будуць вядомыя 15 студзеня 2018.

 

Крыніца: history.ukma.edu.ua