Міжнародная даследчая праграма Ельскага ўніверсітэта (ЗША)
Студэнты аспірантуры і выпускнікі магістратуры могуць скарыстацца ўнікальным шанцам і падаць заяўку на ўдзел ў міжнароднай даследчай праграме Fox Fellowship Ельскага ўніверсітэта (Yale University). Мэта праграмы – паглыбленне ўзаемаразумення паміж грамадзянамі ЗША і іншых краін праз прафесійны абмен і супрацоўніцтва паміж навуковымі лідарамі новага пакалення па шырокім коле тэм.
Арганізатары цалкам кампенсуюць наступныя выдаткі:
• авія-пералёт у ЗША і на радзіму;
• пражыванне;
• медыцынскую страхоўку;
• штомесячную стыпендыю на аплату выдаткаў і пражывання;
• таксама ўдзельнікі праграмы могуць зрабіць запыт на дадатковы грант для аплаты транспартных выдаткаў, звязаных з іх даследчым праектам.
У праграме могуць удзельнічаць студэнты і студэнткі:
• універсітэтаў-партнёраў;
• аспірантуры і выпускнікі магістратуры, а таксама тыя, хто ўжо мае ступень кандыдата навук;
• студэнты, якія дэманструюць сур’ёзны падыход да даследчых праектаў і паказалі добрыя вынікі ў правядзенні даследчай працы ў тых абласцях, што блізкія да праграмы Fox Fellowship;
• маюць добры ўзровень валодання ангельскай мовай;
• маюць выдатныя акадэмічныя поспехі.
Ахвотныя мусяць падаць да разгляду даследчы праект з акцэнтам на адну з такіх дысцыплін, як: міжнародныя адносіны, ахова здароўя, навакольнае асяроддзе, бізнес і фінансы, сацыяльныя навукі, эканоміка, палітычныя навукі, правазнаўства, гісторыя.
Дакументы, неабходныя для падачы:
• кантактная інфармацыя кандыдата (-ткі) (імя, адрас, пол, праграма, па якой навучаецца кандыдат і дата заканчэння навучання);
• CV;
• кароткі план даследавання, і як гэты даследчы праект звязаны са сферай дзейнасці і інтарэсамі праграмы FoxFellowship (не больш за 3 старонкі);
• эсэ, дзе неабходна пазначыць досвед працы і планы кандыдата (-ткі), не больш за 3 старонкі;
• 2 рэкамендацыйныя лісты;
• афіцыйную выпіску з адзнакамі;
• вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы (TOEFL, IELST).
Неабходныя дакументы і патрабаванні могуць быць рознымі ў розных універсітэтах-партнёрах. Адрозніваюцца і апошнія тэрміны падычы, таму ўсю інфармацыю варта ўдакладняць на афіцыйным сайце арганізатара.
Крыніца: foxfellowship.yale.edu