Міжкультурніцкі інстытут лідарства (ЗША) прапануе праграму для творцаў і дзеячаў культуры
Міжкультурніцкі інстытут лідарства (ILI) (Злучаныя Штаты) прапануе гадавую праграму творцам, культурным дзеячам і спецыялістам у галіне мастацтва. Праграма скіравана на персанальнае прафесійнае развіццё і міжкультурніцкі абмен.
Вітаюцца кандыдаты, якія дэманструюць лідарскі патэнцыял у галіне культуры і мастацтваў, прыхільнасць да сацыяльных змен і развіцця супольнасці, г.д.
Навучанне пройдзе з сакавіка 2017 па сакавік 2018 года і ўключае анлайн-заняткі і сесіі ў Злучаных Штатах. Арганізатары пакрыюць выдаткі на падарожжа і пражыванне ўдзельнікаў.
Кандыдаты на ўдзел мусяць падаць заяўку, якая ўключае відэа-эсэ і прыклад творчай працы. Дэдлайн - 13 верасня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле NALAC.org, CulturePartnership.eu.