«Мінскае веласіпеднае таварыства» шукае спецыяліста/ку па адміністрацыйнай падтрымцы

«Мінскае веласіпеднае таварыства» шукае спецыяліста/ку па адміністрацыйнай падтрымцы на новы праект. Тэрмін дзейнасці на праекце: жнівень 2019 года - снежань 2019 года, заробак - 730BYN, занятасць - 0,75 стаўкі. Вашы рэзюмэ і пытанні дасылайце на [email protected] да 31 ліпеня 2019 года.

Круг задач (усе рабочыя працэсы ў камандзе наладжаны):

  • Вядзенне дакументазвароту па арганізацыі (справаводства).
  • Праца з бюджэтам праекта, Падрыхтоўка справаздач аб выдаткоўванні сродкаў у рамках праекта.
  • Архіваванне і падрыхтоўка сканаў першасных дакументаў у рамках праекта.
  • Ажыццяўленне закупак згодна з пералікам тавараў і паслуг. Праца з пастаўшчыкамі тавараў/работ /паслуг (юрыдычныя і фізічныя асобы).
  • Удзел у падрыхтоўцы і рэалізацыі мерапрыемстваў праекта (дакументальнае і лагістычнае суправаджэнне рэалізацыі мерапрыемстваў праекта).
  • Падрыхтоўка дагавораў падраду і актаў на аплату паслуг у рамках праекта (для фізічных асоб).


Шукаюць спецыяліста/ку:

  • З вопытам працы ў некамерцыйнай арганізацыі.
  • Які валодае Exсel.
  • Англійская мова як мінімум на базавым узроўні.
  • З станоўчым стаўленне да «зялёных» каштоўнасцях.
  • Які валодае якасцямі: адказнасць, уважлівасць, скрупулёзнасць, хуткая навучальнасць, аналітычны склад розуму, пошук аптымальных рашэнняў, уменне працаваць з заканадаўствам, патрабавальнасць.
  • Вакансія падыдзе вам, калі вы гатовыя прыступіць да працы са жніўня 2019 года.

 

Прапануюць:

  • Сяброўскую атмасферу ў камандзе.
  • Працу над цікавым і значным праектам для Рэспублікі Беларусь.
  • Офіс у цэнтры: вул. Першамайская, 18
  • Лаяльны працоўны графік, магчымасць свабодна вар'іраваць свой працоўны час.
  • Афіцыйнае працаўладкаванне.
  • Занятасць - 0,75 стаўкі

 

Крыніца: bike.org.by