Мінскае роварнае таварыства шукае каардынатара распрацоўкі маршрутаў
Менскае роварнае таварыства (МРТ) шукае каардынатара распрацоўкі веламаршрутаў у межах праекта "Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь”. Праект рэалізуецца ў партнёрстве з установай “Цэнтр экалагічных рашэнняў” за падтрымкай Еўрапейскага Саюза. Тэрмін рэалізацыі праекта – 30 месяцаў.
МРТ шукае сярод рованых актывістаў чалавека, можа нават і не аднаго, якім было б цікава стаць каардынатарамі распрацоўкі роварных маршрутаў.
Сёлета равзвіццём роварных маршрутаў таварыства будзе займацца ў асноўным на валанцёрскіх пачатках. Мэта арганізацыі на дадзеным этапе – знайсці каардынатара, які праз год змог бы заняцца распрацоўкай маршрутаў платна. У 2018 г. арганізацыя плануе маршрут EuroVelo-2 (Навагрудак-Польшча) ды інш. (рыхтуецца праект), а пакуль што плануе такога каардынатара “выгадаваць” і “пракачаць”.
Пра задачы каардынатара чытайце ў даданым файле. Свае заяўкі можна дасылаць на адрас: [email protected].
Крыніца: www.bike.org.by