Мінск: Вечарына, прысвечаная 250-годдзю Акта пра свабоду друку, з удзелам амбасадараў Швецыі і Фінляндыі
Прэс-клуб, Амбасада Швецыі ў Беларусі і Амбасада Фінляндыі ў Літве запрашаюць медыяпрафесіяналаў на ўрачысты вечар, прысвечаны 250-годдзю ўхвалення шведскага Акта пра свабоду друку - першага у свеце дзяржаўнага закона такога кшталту.
На сустрэчы будуць прысутнічаць амбасадары Швецыі і Фінляндыі, якія распавядуць пра гісторыю свабоды друку і яе ўплыў на развіццё палітыкі і грамадства. Адмысловы госць, фінскі журналіст, сканцэнтруецца на механізмах самарэгуляцыі СМІ, якія ўзніклі дзякуючы Акту.
Ганаровыя госці адкрыюць выставу пра станаўленне шведскай і фінскай прэсы. Тых, хто завітае на вечарыну, чакаюць дыскусія на прафесійныя тэмы, кулуарныя размовы з калегамі і пачастунак.
Мерапрыемства пачнецца а 18:00 12 снежня (у панядзелак), у Прэс-клубе па адрасе: Мінск, вуліца Веры Харужай, 3-601.
Удзел бясплатны за ўмовай наяўнасці персанальнага запрашэння. Калі вы жадайце наведаць імпрэзу, калі ласка, пакіньце сваю заяўку. Арганізатары чакаюць журналістаў і галоўных рэдактараў беларускіх медый.
Крыніца: Прэс-клуб Беларусь